І ўсё гэта пакладзі на рукі Аарона і яго сыноў, каб узнімалі яны гэта перад Госпадам.
ЛЯВІТ 23:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі святар уздыме іх перад Госпадам разам з хлябамі пяршыняў і разам з двума баранамі, будзе гэта святыняй для Госпада на ўжытак святара. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьвятар патрасе іх перад ГОСПАДАМ разам з хлябамі пяршынаў і разам з двума ягнятамі; будзе гэта пасьвячоным для ГОСПАДА [на ўжытак] сьвятара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сьвятар павінен прынесьці гэта, трасучы перад Госпадам, разам з трасёнымі хлябамі першага плоду і з двума ягнятамі, і гэта будзе сьвятыняю Госпаду: сьвятару; |
І ўсё гэта пакладзі на рукі Аарона і яго сыноў, каб узнімалі яны гэта перад Госпадам.
Прынясіце з вашых месцаў пражывання па два хлябы для ўздымання, кожны з двух дзесятых [эфы] мукі квашанай, якія спячыце як пяршыні Госпаду.
Ахвяруйце таксама аднаго казла як ахвяру за грэх і двух бараноў аднагадовых як ахвяру прымірэння.
У той самы дзень збярыце сход, гэта будзе для вас сход святы. Ніякай работы не будзеце рабіць у той дзень. Гэта будзе вечная пастанова ва ўсіх месцах пражывання вашага, для ўсіх пакаленняў вашых.
Потым прынёс грудзіну і падняў яе перад Госпадам; гэта была яго частка з барана, ахвяры пасвячэння, як загадаў Госпад Майсею.
Бо Ён – супакой наш, Які злучыў абодвух у адно і зруйнаваў сцяну між імі і варожасць, целам Сваім,