І сказаў я ім: «Вы пасвячоны Госпаду, і пасудзіны гэтыя святыя: і срэбра, і золата пасвячоны Госпаду, Богу бацькоў вашых;
ЛЯВІТ 21:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Святымі будуць яны перад Богам сваім і не будуць паганіць імя Яго, бо яны складаюць агнявыя ахвяры Госпаду і ахвяру хлебную Богу свайму, і таму яны будуць святымі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьвятымі будуць яны перад Богам сваім і ня будуць паганіць імя Бога свайго, бо яны складаюць ахвяры агнявыя ГОСПАДУ, хлеб Богу свайму, таму мусяць яны быць сьвятымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны павінны быць сьвятыя Богу свайму і не павінны зьневажаць імя Бога свайго; бо яны прыносяць ахвяры Госпаду, хлеб Богу свайму, і таму павінны быць сьвятыя. |
І сказаў я ім: «Вы пасвячоны Госпаду, і пасудзіны гэтыя святыя: і срэбра, і золата пасвячоны Госпаду, Богу бацькоў вашых;
Таксама і святары, якія прыступаюць да Госпада, хай асвяцяцца, каб Ён не ўдарыў іх».
Зрабі і пласціну з найчысцейшага золата, на якой выражы чаканнай работай: «Святое Госпада».
І Я асвячу палатку сустрэчы і ахвярнік, Аарона і сыноў яго, каб служылі Мне святарамі.
Выйдзіце, выйдзіце, адлучыцеся ад гэтага! Не дакранайцеся ні да чаго нячыстага! Выйдзіце з сярэдзіны яго! Ачысціцеся вы, якія несяце посуд Госпада!
бо вы ўвялі чужынцаў неабрэзаных сэрцам і неабрэзаных на целе, каб былі яны ў святыні Маёй, і апаганьвалі дом Мой, калі ў ахвяры вы ўскладалі хлеб Мой, тлушч і кроў; і ўсімі агіднасцямі сваімі вы парушылі Мой запавет,
Дык сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў Госпад: “Я аб’яўлю Сваю святасць тым, якія набліжаюцца да Мяне, ды ўслаўлюся перад усім народам”». Аарон, чуючы гэта, маўчаў.
Не аддавай дзіцяці свайго на ахвяру ідалу Малоху, каб не спаганіць імя Бога твайго. Я — Госпад.
І Я Сам звярну аблічча Маё супраць яго, і выкараню яго з народа яго за тое, што ён даў патомства сваё Малоху, спаганіў святыню Маю ды зняважыў святое імя Маё.
«Скажы Аарону: “Ніхто з патомства твайго ва ўсе пакаленні іх, у якога на целе будзе загана, не павінен прыступаць, каб складаць ахвяру хлебную Богу свайму,
Ніводзін чалавек з патомства Аарона святара, у якога на целе загана, не павінен прыступаць, каб складаць ахвяру агнявую Госпаду, ані хлебную ахвяру Богу свайму; ён мае загану, не павінен ён прыступаць, каб складаць ахвяру Бога свайго.
Толькі не будзе ён падыходзіць да заслоны і не будзе падыходзіць да ахвярніка, бо мае загану, і не павінен ён паганіць святыню Маю, бо Я — Госпад, Які асвячае іх”».
І будзеш усвячаць яго, бо ён складае хлебную ахвяру Богу свайму. Дык хай будзе ён святы для цябе, бо святы Я, Госпад, Які асвячае вас.
і сказаў Корэ і ўсяму сходу: «Раніцай пакажа Госпад, хто да Яго належыць і хто святы, каб прытуліць да Сябе; і каго Ён выбера, таго Ён наблізіць да Сябе.
«Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: хай у свой час складаюць ахвяру Мне і хлеб Мой, ахвяру цэласпалення, дзеля найпрыемнейшага паху.
Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;