Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭЗДРЫ 8:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 І сказаў я ім: «Вы пасвячоны Госпаду, і пасудзіны гэтыя святыя: і срэбра, і золата пасвячоны Госпаду, Богу бацькоў вашых;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 I сказаў я ім: «Вы — сьвя­тасьць для ГОСПАДА, і начыньні — сьвятасьць, а срэбра і золата — дабраахвотныя ахвяры для ГОСПАДА, Бога бацькоў вашых.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 І сказаў я ім: вы - сьвятыня Госпаду, і посуд - сьвятыня, і срэбра і золата - дабрахотнае дараваньне Госпаду Богу бацькоў вашых.

Глядзіце раздзел Копія




ЭЗДРЫ 8:28
15 Крыжаваныя спасылкі  

Выйдзіце, выйдзіце, адлучыцеся ад гэтага! Не дакранайцеся ні да чаго нячыстага! Выйдзіце з сярэдзіны яго! Ачысціцеся вы, якія несяце посуд Госпада!


І калі гэта скончылі, прынеслі астатак грошай да цара і Ёяды, з якіх зрабілі пасудзіны ў святыню для службы і на складанне ахвяраў, таксама чары ды іншыя срэбраныя і залатыя пасудзіны. І ва ўсе дні Ёяды заўсёды складалі ахвяры цэласпаленняў у доме Госпадавым.


і яны будуць пад рукой сыноў Аарона на паслузе дома Госпадава — на панадворках і ў пакоях, і пры ачышчэнні ўсяго, што пасвечана, ды спаўняць паслугу ў святыні Бога,


Пра Леві таксама сказаў: «Твае тумім і урым дай чалавеку святому Твайму, якога выпрабаваў Ты ў Масе і з якім спрачаўся ля водаў Мэрыбы.


І ў ёй былі срэбраная міса ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраная чара ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўнены былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, на ахвяру з ежы,


Усе мужчыны і жанчыны са шчырай душою прынеслі дары, каб адбыліся справы, якія Госпад загадаў праз пасрэдніцтва Майсея. Усе сыны Ізраэля прысвяцілі Госпаду добраахвотныя дары.


і дваццаць залатых келіхаў, якія каштавалі па тысячы драхм, і дзве пасудзіны з найлепшай бліскучай медзі цаною, як золата.


Затым левіты, браты іх, пільнавалі скарбы дома Божага і скарбы асвячоных рэчаў:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы