Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 21:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 «Скажы Аарону: “Ніхто з патомства твайго ва ўсе пакаленні іх, у якога на целе будзе загана, не павінен прыступаць, каб складаць ахвяру хлебную Богу свайму,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 «Прамоў да Аарона, кажучы: “Ніхто з насеньня твайго ў пакаленьнях іхніх, у якога на целе будзе загана, не павінен набліжацца, каб складаць ахвяру для Бога свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 скажы Аарону: ніхто зь семені твайго ва ўсе роды іхнія, у каго на целе будзе хіба, не павінен падыходзіць, каб прыносіць хлеб Богу свайму;

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 21:17
12 Крыжаваныя спасылкі  

і нават пры цяжары бязвер’я нашага Ты спагадаеш нам.


Дык сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў Госпад: “Я аб’яўлю Сваю святасць тым, якія набліжаюцца да Мяне, ды ўслаўлюся перад усім народам”». Аарон, чуючы гэта, маўчаў.


Далей прамаўляў Госпад да Майсея, кажучы:


Ніводзін чалавек з патомства Аарона святара, у якога на целе загана, не павінен прыступаць, каб складаць ахвяру агнявую Госпаду, ані хлебную ахвяру Богу свайму; ён мае загану, не павінен ён прыступаць, каб складаць ахвяру Бога свайго.


Святымі будуць яны перад Богам сваім і не будуць паганіць імя Яго, бо яны складаюць агнявыя ахвяры Госпаду і ахвяру хлебную Богу свайму, і таму яны будуць святымі.


І святар спаліць гэта на ахвярніку: [гэта] хлеб і цэласпальная ахвяра Госпаду.


І святар спаліць гэта на ахвярніку: ежа агню на прыемны пах і ўвесь тлушч для Госпада.


і сказаў Корэ і ўсяму сходу: «Раніцай пакажа Госпад, хто да Яго належыць і хто святы, каб прытуліць да Сябе; і каго Ён выбера, таго Ён наблізіць да Сябе.


Сведкі вы і Бог, як свята, справядліва і без наракання абыходзіліся мы з вамі, якія ўверылі.


Епіскапу належыць быць беззаганным, мужам аднае жонкі, цвярозым, разумным, сумленным, гасцінным, вучыцельным;


Такога, вось, належала мець нам Першасвятара, святога, нявіннага, беззаганнага, аддзеленага ад грэшнікаў і ўзвышанага па-над неба,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы