Не збірай у вінаградніку сваім да рэшты і ягады, што абсыпаліся, але пакінь, каб іх сабралі бедныя і прыбыльцы. Я — Госпад, Бог ваш!
ЛЯВІТ 19:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі будзеш жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля свайго, ды не збірай каласоў, якія засталіся. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі будзеце жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля і не зьбірай каласоў, што засталіся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі будзеце жаць жніво на зямлі вашай, не дажынай да краю поля твайго, і астаткаў ад жніва твайго не падбірай, |
Не збірай у вінаградніку сваім да рэшты і ягады, што абсыпаліся, але пакінь, каб іх сабралі бедныя і прыбыльцы. Я — Госпад, Бог ваш!
Хто будзе гэта есці, панясе правіннасць сваю, бо спаганіў святасць Госпада, ды знішчана будзе душа тая з народа свайго.
«Гавары сынам Ізраэля і кажы ім: “Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, і будзеце ўчыняць жніво, то прынясіце святару першы сноп жніва вашага.
Калі будзеце жаць на зямлі вашай, не будзеце дажынаць да мяжы поля ды не будзеце збіраць да рэшты каласоў. Пакіньце іх убогім і прышэльцам. Я — Госпад, Бог ваш”».
А затым устала, каб, як звычайна, збіраць каласы. А Баоз загадаў паслугачам сваім, кажучы: «Хай яна таксама збірае між снапоў, не забараняйце ёй.
І Рут маабка сказала свекрыві сваёй: «Дазволь, я пайду на поле і буду збіраць каласы, якія пазбеглі рук жней, паўсюль, дзе знайду я ласку да сябе ад мяккасардэчнага галавы сям’і». Наомі адказала ёй: «Ідзі, дачка мая».
І кажа Баоз Рут: «Слухай, дачка: не ідзі больш збіраць каласы на іншае поле і не адыходзь з гэтага месца, а далучыся да маіх дзяўчат.