Сем дзён будзеце есці толькі праснакі: ужо ў самы першы дзень не будзе рошчыны ў дамах вашых, бо хто б ні з’еў заквашанае ад першага дня да сёмага, знішчана будзе душа тая ад Ізраэля.
ЛЯВІТ 18:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо кожная душа, якая б дапусцілася адной з гэтых брыдот, будзе вынішчана з народа свайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо кожны [чалавек], які ўчыніць адну з гэтых брыдотаў, будзе вынішчаны спасярод народу свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо калі хто будзе рабіць усе гэтыя брыдоты, дык душы тых, што рабіцьмуць гэта, вынішчаны будуць з народу свайго. |
Сем дзён будзеце есці толькі праснакі: ужо ў самы першы дзень не будзе рошчыны ў дамах вашых, бо хто б ні з’еў заквашанае ад першага дня да сёмага, знішчана будзе душа тая ад Ізраэля.
А чалавек, які саставіць такі алей і памажа ім чужынца, мае быць выгнаны са свайго народа”».
Калі хто з дому Ізраэля або з іншаземцаў, якія жывуць сярод іх, еў бы кроў, то скірую аблічча Сваё супраць такой душы ды вынішчу яе з народа яе.
Дык сцеражыцеся, каб і вас яна не выкінула, калі будзеце яе паганіць, як выкінула з сябе народ, які быў перад вамі.
Трымайцеся прыказанняў Маіх. Не дапускайцеся брыдотных звычаяў, як дапускаліся тыя, што былі перад вамі, не паганьцеся імі. Я — Госпад, Бог ваш”».
Таксама супраць кожнай душы, якая звернецца да выклікаючых духі памерлых або да варажбітоў і будзе распуснічаць з імі, Я звярну аблічча Маё і выкараню яе з народа яе.
Душа нячыстая, якая будзе есці мяса ахвяры прымірэння, што складзена для Госпада, будзе вынішчана з народа свайго.
І калі яна дакранецца нячыстасці чалавека, або жывёлы, або гнюснасці любой рэчы, якая можа запэцкаць, ды будзе есці мяса гэтай самай ахвяры прымірэння, якая для Госпада, тая будзе выключана з народа свайго”».
Хай знішчыць Госпад з палатак Якуба кожнага чалавека, хто зробіць падобнае, сына і ўнука, а таксама тых, хто ўскладае ахвяру Госпаду Магуццяў.