І ён, пазнаўшы заруку, сказаў: «Яна справядлівейшая за мяне, бо я не аддаў яе Шэлу, сыну майму!» І болей да яе не ўваходзіў.
ЛЯВІТ 18:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не адкрывай галізны нявесткі сваёй, бо яна жонка сына твайго, не адкрывай ганьбы яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не адкрывай голасьці нявесткі тваёй, бо яна жонка сына твайго, не адкрывай голасьці яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты не павінен класьціся зь нявесткай тваёю, яна жонка сына твайго, не сарамаць яе. |
І ён, пазнаўшы заруку, сказаў: «Яна справядлівейшая за мяне, бо я не аддаў яе Шэлу, сыну майму!» І болей да яе не ўваходзіў.
і адзін дапусціўся агіднасці з жонкаю блізкага свайго, і другі апаганіўся распустай з нявесткай сваёй; брат згвалтаваў сястру сваю, дачку бацькі свайго, у цябе.
Хто ляжа з нявесткай, будзе разам з ёю пакараны смерцю, бо яны ўчынілі злачынства і самі гэтую смерць сцягнулі на сябе.