Вось такім спосабам будзе ён уваходзіць у месца найсвяцейшае: хай складзе маладога бычка ў ахвяру за грэх і барана ў ахвяру цэласпалення.
ЛЯВІТ 16:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым Аарон прывядзе цяля ў ахвяру за грэх і заб’е яго на перамаленне за сябе і за свой дом, і заб’е цяля ў ахвяру за грэх за сябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прывядзе Аарон цяля ў ахвяру за грэх за сябе і на перамаленьне за сябе і за свой дом, і заб’е цяля ў ахвяру за грэх за сябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прывядзе Аарон цяля ў ахвяру за грэх за сябе, і ачысьціць сябе і дом свой, і заколе цяля ў ахвяру за грэх за сябе; |
Вось такім спосабам будзе ён уваходзіць у месца найсвяцейшае: хай складзе маладога бычка ў ахвяру за грэх і барана ў ахвяру цэласпалення.
і ачысціць месца найсвяцейшае і палатку сустрэчы, ахвярнік, а таксама святароў ды ўвесь народ супольнасці.
Сказаў ён таксама Аарону: «Прыйдзі да ахвярніка і складзі ахвяру за грэх свой, і прынясі ахвяру цэласпалення, і ачысці сябе і народ. І ўчыні ахвяру ад народа і ачысці яго, як загадаў Госпад».
Які не мае патрэбы, як першасвятары, складаць штодзень ахвяры перш за свае злачынствы, а пасля – за злачынствы народа, бо гэта Ён зрабіў раз назаўсёды, складаючы Самога Сябе.
Да другой жа толькі раз у год адзін першасвятар, ды не без крыві, якую складаў у ахвяру за сябе і за грахі няведання свайго народа.