Калі ж рука яе не знойдзе гэтага і не зможа яна ахвяраваць барана, хай возьме яна дзвюх туркавак або двух маладых галубоў, аднаго — у ахвяру цэласпалення, другога — у ахвяру за грэх; гэтак ачысціць яе святар, і яна будзе ачышчаная”».
ЛЯВІТ 14:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасля ахвяруе туркавак або маладых галубоў, якіх знойдзе яго рука, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ахвяруе адну туркаўку або маладога галуба, якога прынясе рука таго, хто ачышчаецца, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прынясе адну галубку, альбо аднаго маладога голуба, што дастане рука, |
Калі ж рука яе не знойдзе гэтага і не зможа яна ахвяраваць барана, хай возьме яна дзвюх туркавак або двух маладых галубоў, аднаго — у ахвяру цэласпалення, другога — у ахвяру за грэх; гэтак ачысціць яе святар, і яна будзе ачышчаная”».
і дзвюх туркавак або двух маладых галубоў, якіх зможа знайсці рука яго; адну птушку ў ахвяру за грэх, а другую — на цэласпаленне.
Рэшту ж алею, што застаўся на левай руцэ, вылье на галаву чалавека, які ачышчаецца, каб перапрасіць за яго перад Госпадам.
аднаго за праступак, а другога на цэласпаленне разам з ахвярай хлебнай, і так ачысціць яго святар перад Госпадам.
Калі хто не зможа ахвяраваць авечку, хай складзе ў ахвяру за праступак дзвюх туркавак, або двух маладых галубоў Госпаду: аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленне.
ды каб скласці ахвяру паводле таго, што сказана ў законе Госпада: пару туркавак або два галубы.
Бо што было немагчымым для закону, у якім была нядужасць праз цела, Бог, паслаўшы Сына Свайго ў падобнасці грэшнага цела ды дзеля граху, асудзіў грэх у целе,