ЛЯВІТ 14:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І заб’е барана на месцы, на якім звычайна забіваюцца ахвяры за грэх і ахвяры цэласпалення, на месцы святым. Як ахвяра за грэх, так і ахвяра за праступак належыць святару, гэта святая рэч! Біблія (пераклад А.Бокуна) І заб’е ягня гэтае на месцы, на якім забіваюцца ахвяры за грэх і ахвяры цэласпаленьня, на месцы сьвятым, бо ахвяра аднагараджэньня, як і ахвяра за грэх, [належыць] сьвятару; гэта сьвятое сьвятых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і заколе барана на тым месцы, дзе колюць ахвяру за грэх і цэласпаленьне, на месцы сьвятым, бо гэта ахвяра за віну, як і ахвяра за грэх, належыць сьвятару: гэта вялікая сьвятыня; |
І сказаў ён мне: «Залы паўночныя і залы паўднёвыя, што знаходзяцца перад месцам адгароджаным, — гэта святыя залы, дзе святары, якія маюць права набліжацца да Госпада, маюць есці найсвяцейшыя дары: там маюць яны складаць найсвяцейшыя дары, і ахвяру з ежы, і ахвяры за грэх і за злачынства, бо месца гэта — святое.
і заб’е яго перад Госпадам на паўночным баку ахвярніка, а сыны Аарона, святары, пакропяць крывёй яго насупраць ахвярніка.
І хай заб’е цяля перад Госпадам, а сыны Аарона, святары, хай ахвяруюць кроў яго і пакропяць кругом ахвярнік, што стаіць перад уваходам у палатку сустрэчы.
«Чаму не з’елі вы ахвяру за грэх у святым месцы? Гэта ж самая святая рэч. Яна дадзена вам, каб вы знімалі грахі з супольнасці для ачышчэння іх перад Госпадам.
А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада.
а што застанецца ад ахвяры, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада.
Паложыць ён руку сваю на галаву яго ды заб’е яго на месцы, дзе звычайна забівае ахвяры цэласпалення перад Госпадам. Гэта ахвяра за грэх.
хай прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы перад Госпадам і пакладзе руку на галаву яго ды заб’е яго перад Госпадам.
А таму на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпалення, будуць забіваць ахвяру за праступак, кроў яе выльюць вакол ахвярніка;