І прыбылі да месца, якое Бог яму паказаў, і на ім Абрагам пабудаваў ахвярнік і паклаў наверх дровы. І, звязаўшы Ізаака, сына свайго, паклаў яго на ахвярніку на дровы,
ЛЯВІТ 1:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны ж Аарона, святары, хай прынясуць агонь на ахвярнік і, паклаўшы дровы на агонь, Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны ж Аарона, сьвятары, прынясуць агонь на ахвярнік і паложаць дровы на агні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а сыны Ааронавыя, сьвятары, пакладуць на ахвярнік агонь і на агні раскладудь дровы; |
І прыбылі да месца, якое Бог яму паказаў, і на ім Абрагам пабудаваў ахвярнік і паклаў наверх дровы. І, звязаўшы Ізаака, сына свайго, паклаў яго на ахвярніку на дровы,
і пабудаваў там ахвярнік Госпаду, і ўсклаў ахвяры цэласпалення і мірныя ахвяры, і прызваў Госпада. І выслухаў яго, спаслаўшы агонь з неба на ахвярнік цэласпалення,
І калі Саламон закончыў маленне, сышоў агонь з неба і спаліў цэласпаленні і ахвяры, і слава Госпадава запоўніла дом.
і для ахвяры з дроў у вызначаным часе і для пяршынь. Памятай пра мяне, Божа мой, на дабро.
І вось, агонь выйшаў ад Госпада і спаліў ахвяру цэласпалення разам з тлушчам, што былі на ахвярніку. Калі ўбачылі гэта людзі, то ўзрадаваліся вельмі, падаючы тварам да зямлі.
Хай бы хто з вас замкнуў дзверы, каб вы надарма не палілі святла на ахвярніку Маім. Вы не падабаецеся Мне, — кажа Госпад Магуццяў, — і не прыму ахвяру з рук вашых.