ЛУКАША 9:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён, аднак, забараніўшы ім, загадаў, каб нікому гэтага не казалі, Біблія (пераклад А.Бокуна) Але Ён строга загадаў ім нікому не гаварыць пра гэта, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Ён строга загадаў ім нікому не казаць пра гэта, |
І, калі сыходзілі з гары, загадаў ім Ісус: «Нікому не кажыце пра відзенне, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых».
І гаворыць яму Ісус: «Глядзі, нікому не расказвай, але ідзі, пакажыся святару ды прынясі дар, які загадаў Майсей, на сведчанне ім».
І адкрыліся вочы іх. І строга папярэдзіў іх Ісус, кажучы: «Глядзіце, каб ніхто пра гэта не даведаўся».