Бо прыйдуць на цябе дні, і акружаць цябе ворагі твае валам, і аблягуць цябе ды сціснуць цябе зусюль,
ЛУКАША 8:45 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І гаворыць Ісус: «Хто дакрануўся да Мяне?» А калі ўсе адмаўляліся, Пётра і быўшыя з ім сказалі: «Вучыцель, людзі націскаюць на Цябе і штурхаюць, а Ты кажаш: “Хто дакрануўся да Мяне?”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Ісус: «Хто дакрануўся да Мяне?» А як усе адмаўляліся, сказаў Пётар і тыя, што з Ім былі: «Настаўнік! Натоўпы акружаюць Цябе і ціснуць, і Ты кажаш: “Хто дакрануўся да Мяне?”» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ісус: хто дакрануўся да Мяне? Калі ж усе адмовіліся, Пётр і ўсе, хто быў зь Ім, сказалі: Настаўнік! людзі атачаюць Цябе і націскаюць, - і Ты кажаш: «хто дакрануўся да Мяне»? |
Бо прыйдуць на цябе дні, і акружаць цябе ворагі твае валам, і аблягуць цябе ды сціснуць цябе зусюль,
А Сімон, адказваючы Яму, сказаў: «Настаўнік, мы, усю ноч працуючы, нічога не злавілі. Аднак на Тваё слова закіну сетку».
яна падышла ззаду і дакранулася да краю шаты Яго, і ў той жа час спынілася цячэнне крыві ў яе.
А Ён гаворыць ім: «Вы дайце ім есці». А яны сказалі: «Мы не маем нічога, толькі пяць хлябоў і дзве рыбы, хіба толькі пойдзем і купім ежы на ўвесь гэты натоўп».