ЛУКАША 5:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ніхто таксама новага віна не лье ў старыя мяхі, бо новае віно разрывае мяхі, і само разальецца, і мяхі прападуць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ніхто не ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо маладое віно прарве мяхі, і само выцячэ, і мяхі прападуць; Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ніхто ня ўлівае маладога віна ў мяхі старыя; а інакш маладое віно парве мяхі, і само выцеча, і мяхі прападуць; |
Таксама не ўліваюць новае віно ў старыя мяхі, бо тады разрываюцца мяхі, і віно выліваецца, і мяхі прападаюць; але новае віно ўліваюць у новыя мяхі, тады зберагаецца адно і другое».
Казаў ім яшчэ прыпавесць: «Ніхто латы з адзення новага не прышывае да старога адзення, бо і новае раздзярэ, ды лата з новага не надаецца да старога.
бурдзюкі новыя мы налілі віном, а цяпер яны парваліся і паабмяклі; адзенне, у якое апрануліся, і абутак, які маем на нагах, дзеля працягласці даволі далёкай дарогі падзёрліся і ледзь трымаюцца».
і абдумаўшы хітрасць, узялі з сабою харчы, усклаўшы старыя мяхі на аслоў і старыя бурдзюкі для віна, падзёртыя і палатаныя,