У той час сказаў Ісус народу: «Ці не так, як на разбойніка, выйшлі вы з мечамі і каламі, каб Мяне ўзяць? Штодня сядзеў Я, навучаючы ў святыні, і вы не схапілі Мяне».
ЛУКАША 20:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталася ў адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у святыні ды нёс добрую вестку, сабраліся першасвятары і кніжнікі разам са старэйшынамі Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі ў адзін з тых дзён Ён навучаў народ у сьвятыні і дабравесьціў, прыйшлі першасьвятары і кніжнікі са старшынямі Біблія (пераклад В. Сёмухі) У адзін з тых дзён, калі Ён вучыў людзей у храме і зьвеставаў, падступіліся першасьвятары і кніжнікі з старэйшынамі |
У той час сказаў Ісус народу: «Ці не так, як на разбойніка, выйшлі вы з мечамі і каламі, каб Мяне ўзяць? Штодня сядзеў Я, навучаючы ў святыні, і вы не схапілі Мяне».
і гавораць, кажучы Яму: «Скажы нам: якой уладай Ты гэта робіш, або Хто Табе даў такую ўладу?»
І сталася потым: хадзіў Ён па гарадах і вёсках, навучаючы і несучы Добрую Вестку аб Божым Валадарстве, і былі з Ім дванаццаць
Адказаў яму Ісус: «Я адкрыта гаварыў свету: Я вучыў заўсёды ў сінагозе і ў святыні, дзе заўсёды збіраюцца юдэі, і нічога не гаварыў употай.
Калі ж яны прамаўлялі да народа, падышлі да іх святары і начальнік святыні ды садукеі,
І ўзбурылі народ, і старэйшын, і кніжнікаў; і, збегшыся, схапілі яго і завялі ў раду.