«Вось, мы ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам, і асудзяць Яго на смерць,
ЛУКАША 13:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Аднак трэба, каб Я хадзіў сёння, і заўтра, і надалей, бо не бывае, каб прарок гінуў па-за Ерузалімам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Аднак мушу ісьці сёньня, і заўтра, і пазаўтра, бо ня можа стацца, каб прарок загінуў па-за Ерусалімам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а зрэшты, мне трэба хадзіць сёньня, заўтра і ў наступны дзень, бо ня бывае, каб прарок загінуў па-за Ерусалімам. |
«Вось, мы ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам, і асудзяць Яго на смерць,
Таму Ісус не хадзіў ужо яўна сярод юдэяў, але адышоў адтуль у мясцовасць паблізу пустыні, у горад, які называецца Эфраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.
Адказаў Ісус: «Ці не дванаццаць гадзін у дні? Калі хто ходзіць днём, не спатыкаецца, бо бачыць святло гэтага свету;
Сказаў ім тады Ісус: «Яшчэ толькі кароткі час будзе святло сярод вас; хадзіце, пакуль маеце святло, каб вас цемра не агарнула; бо, хто ў цемры ходзіць, не ведае, куды ідзе.
Кажа ім Ісус: «Мая ежа – каб выконваць волю Таго, Хто паслаў Мяне, і каб скончыць справу Яго.
Мне належыць выконваць справы Таго, Хто Мяне паслаў, дакуль дзень; надыходзіць ноч, калі ніхто не можа рабіць.
пра Ісуса з Назарэта, як намасціў Яго Бог Духам Святым і магутнасцю, і Ён хадзіў, чынячы дабро і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманамі, бо Бог быў з Ім.
Жыхары Ерузаліма ды іх начальнікі не прызналі Яго ды, асуджаючы Яго, здзейснілі прадказанні прарокаў, чытаныя кожную суботу,