ЛУКАША 11:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык глядзі, каб святло, якое ў табе, не сталася цемрай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык зважай, каб сьвятло, што ў табе, не было цемрай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, глядзі: сьвятло, якое ў табе, ці ня ёсьць цемра? |
Бачыў ты чалавека, што самому сабе мудрым здаецца? Больш бязглузды будзе спадзявацца на гэта.
Свяцільня цела твайго – вока тваё. Калі вока тваё будзе чыстым, дык і ўсё цела тваё будзе светлым.
Светач цела – вока. Дык калі вока тваё будзе чыстае, дык і ўсё цела тваё будзе светлае; а калі вока тваё будзе нягодным, дык і ўсё цела тваё цёмным будзе.
Калі ж усё цела тваё светлым будзе, не маючы ані часткі зацемненай, дык усё будзе светлым, быццам свяцільнік у ззянні сваім асвятляе цябе».
А ў каго гэтага няма, той сляпы і блізарукі, які забыўся аб ачышчэнні ад ранейшых сваіх грахоў.
Пыхліва і марна гаворачы, яны прывабліваюць да пажадлівасці цялеснай і распусты тых, хто ледзь уцёк ад жывучых у аблудзе;
Бо кажаш ты: «Багаты я і забяспечаны, і нічога мне не трэба», і не ведаеш, што ты бедны, і найнешчаслівейшы, і ўбогі, і сляпы, і голы.