ЛІКІ 5:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі тая жанчына не абняславіла сябе, але была чыстай, то хай застанецца непашкоджанай і хай нараджае дзяцей”». Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі тая жанчына не была нячыстай, але яна чыстая, будзе ачышчаная і народзіць нашчадкаў”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі жонка не апаганілася і была чыстая, дык застанецца цэлая і будзе апладняцца семем. |
Тады закляне жанчыну і скажа ёй: “Калі чужы мужчына не ляжаў з табой, і калі не адхілілася ты ад свайго мужа і не апаганілася на пустым ложку мужа, тады вада найгарчэйшая, у якой я злучыў праклёны, не прынясе табе шкоды,
Калі вып’е жанчына яе, то калі абвінавачваная ў чужаложстве, яна сапраўды сябе абняславіла, занядбаўшы мужа свайго, хай вада праклёну пранікне ў яе, выклікаючы горкі боль. Улонне яе ападзе, і жывот апухне, і хай будзе тая жанчына праклятаю ва ўсім народзе сваім.
Гэта закон адносна падазрэння, калі жонка адхіліцца ад свайго мужа і абняславіць сябе
Бо караткачасовае, лёгкае гора наша творыць нам важкую славу ў празмерным вечным узвышэнні.
Калі чалавек возьме жонку і станецца яе мужам, і яна не знойдзе ласкі ў вачах яго дзеля нейкай брыдкасці, напіша ён ёй пасведчанне разводнае, падасць у рукі яе і выправіць яе з дому свайго;
каб выпрабаваная ваша вера выявілася шмат даражэйшай за золата – яно, хоць і выпрабавана ў агні, ды ідзе на загубу, – на славу, пахвалу і гонар пры з’яўленні Ісуса Хрыста.