залаты ахвярнік, і алей для намашчэння, і кадзіла з вострых духмяных рэчываў, і заслону на ўваход у палатку,
ЛІКІ 4:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хай на залаты ахвярнік пакладуць тканіну фіялетавую і накрыюць яго пакрывалам са шкур сініх і хай пакладуць на насілы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І на ахвярнік залаты паложаць тканіну з блакіту, і накрыюць яго накрыцьцём са скуры тахаш, і ўкладуць насілы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і на залаты ахвярнік пакладуць тканіну з блакітнай воўны, і накрыюць яго покрывам са скураў сініх, і ўставяць жэрдкі яго. |
залаты ахвярнік, і алей для намашчэння, і кадзіла з вострых духмяных рэчываў, і заслону на ўваход у палатку,
і залаты ахвярнік для каджэння хай стаіць перад каўчэгам сведчання, і памясці пакрывала пры ўваходзе ў скінію,
Усе прыналежнасці, патрэбныя да службы ў святыні, хай накрыюць тканінай фіялетаваю; і хай пакладуць зверху пакрыццё са шкур сініх, і хай прасунуць жэрдкі.
зноў пакладуць пакрывала са шкур сініх і над ім хай нацягнуць тканіну, усю з гіяцынту, і хай прасунуць яны жэрдкі.
І выступіў іншы анёл, і стаў перад ахвярнікам, трымаючы залатую кадзільніцу, і дадзена было яму шмат фіміяму, каб з малітвамі ўсіх святых узнёс іх на залаты ахвярнік, які перад пасадам.