І выйшлі яны з Эліма, і ўся супольнасць сыноў Ізраэля прыйшла ў пустыню Сін, якая знаходзіцца між Элімам і Сінаем, у пятнаццаты дзень другога месяца пасля таго, як выйшлі яны з зямлі Егіпецкай.
ЛІКІ 33:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выйшаўшы з Эліма, расклаліся лагерам каля Чырвонага мора. Біблія (пераклад А.Бокуна) І вырушылі з Эліму, і сталі табарам каля Мора Чырвонага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выправіліся з Эліма і разьмясьціліся табарам каля Чэрмнага мора. |
І выйшлі яны з Эліма, і ўся супольнасць сыноў Ізраэля прыйшла ў пустыню Сін, якая знаходзіцца між Элімам і Сінаем, у пятнаццаты дзень другога месяца пасля таго, як выйшлі яны з зямлі Егіпецкай.
Такім чынам, па загадзе Госпада ўся супольнасць сыноў Ізраэля, выйшаўшы з пустыні Сін у далейшую дарогу, стала лагерам у Рэфідыме, дзе ў народа не было вады для піцця.
А выйшаўшы з Мары, прыбылі ў Элім, дзе было дванаццаць крыніц водных і семдзесят пальмаў; і там расклаліся лагерам.