А Тамна, што была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, нарадзіла яму Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава.
ЛІКІ 24:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі ўбачыў ён Амалека, абвясціў прароцтва сваё, ён сказаў: «Амалек — першы з народаў, рэшткі яго знікнуць». Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўбачыў ён Амалека, і абвясьціў прароцтва сваё, і сказаў: «Амалек — першы з народаў, але канец ягоны — загуба». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўгледзеў ён Амаліка, і прамовіў прытчу сваю, і сказаў: першы з народаў Амалік, але канец ягоны - пагібель. |
А Тамна, што была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, нарадзіла яму Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава.
Па гэтых падзеях цар Асуэр узвысіў Амана, сына Амадата, які быў з роду Агага, і паставіў пасад яго па-над усімі князямі, якіх ён меў.
І цар загадаў, каб так сталася. І неўзабаве ў Сузах быў вывешаны эдыкт, і дзесяць сыноў Амана былі павешаны.
І сказаў Госпад Майсею: «Запішы гэта дзеля памяці ў кнізе і перадай Ешуа; бо Я вынішчу памяць пра Амалека пад небам».
кажучы: «Бо падняў руку на пасад Госпада; дзеля таго вайна ў Госпада супраць Амалека будзе з пакалення ў пакаленне».
Прыплывуць караблі з Кітыма, і перамогуць асірыйцаў, і спустошаць Гебэр, але ўрэшце і самі загінуць».
Хай цячэ вада з вёдзер яго і хай зерне яго мае ўдосталь вільгаці. Хай цар яго ўзвысіцца над Агагам, і хай узнімецца царства яго.
І калі ізраэльцы сеялі збожжа, то прыходзілі мадыянцы, і Амалек, і іншыя ўсходнія народы, і хадзілі сярод іх,
Ён мужна змагаўся, і пабіў Амалека, і выратаваў Ізраэль з рук тых, што нішчылі яго.
Вось што кажа Госпад Магуццяў: “Узважыў Я, што зрабіў Амалек Ізраэлю, як перашкаджаў яму ў дарозе, калі ён качаваў з Егіпта,
І калі Давід разам са сваімі ваярамі прыйшоў ў Сікэлаг, амалекцы напалі на Нагэб і Сікэлаг, і здабылі Сікэлаг і спалілі яго агнём;
І забіваў іх Давід ад раніцы аж да вечара наступнага дня, і ніхто з іх не застаўся, акрамя чатырохсот юнакоў, якія селі на вярблюдаў і ўцяклі.