Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 18:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

«Аб’яві левітам і скажы ім: “Калі вы атрымаеце дзесяціны ад сыноў Ізраэля, якія Я даў вам у спадчыну, то вы павінны ўзняць каштаванне іх для Госпада, гэта значыць дзесятую частку ад дзесяці,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

«Прамоў да лявітаў і скажы ім: “Калі вы атрымаеце дзесяціны ад сыноў Ізраіля, якія Я даў вам у спадчыну, дзесяціну з дзесяціны маеце прынесьці ў дар ГОСПАДУ.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

абвясьці лявітам і скажы ім: калі брацьмеце ў сыноў Ізраілевых дзесяціну, якую Я даў вам у долю, дык падносьце зь яе паднашэньне Госпаду, дзесяціну зь дзесяціны, -

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 18:26
7 Крыжаваныя спасылкі  

А святар, сын Аарона, хай будзе разам з левітамі, калі яны будуць збіраць дзесяціны, і хай левіты прынясуць дзесятую частку дзесяціны ў камору скарбоўні ў доме Бога нашага.


Бо ў камору павінны прыносіць сыны Ізраэля і сыны Леві пяршыні збожжа, віна і аліўкавага алею; і там хай будуць пасвечаныя пасудзіны, і святары, якія служаць, і прыдзверныя, і спевакі. І мы не пакінем дом Бога нашага.


Будзеце складаць пяршыні цеста як асаблівы дар Госпаду ва ўсе пакаленні вашы.


А сынам Леві даю Я як спадчыну ўсе дзесяціны Ізраэля за служэнне, якое яны выконваюць для Мяне ў палатцы сустрэчы,


І гаварыў Госпад Майсею, кажучы:


каб было вам залічана за каштаванне як тое, што з палёў, так і тое, што з давільняў.


Вось, і тыя з сыноў Левія, што атрымліваюць святарства, маюць наказ браць дзесяціны з народа паводле закону, значыць ад братоў сваіх, хоць і яны выводзяцца са сцёгнаў Абрагама.