Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 18:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 А сынам Леві даю Я як спадчыну ўсе дзесяціны Ізраэля за служэнне, якое яны выконваюць для Мяне ў палатцы сустрэчы,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 Вось, сынам Левія Я даю як спадчыну ўсе дзесяціны ў Ізраілі за служэньне, якое яны выконваюць у Намёце Спатканьня.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 а сынам Лявіі, вось, Я даў у надзел дзесяціну з усяго, што ў Ізраіля, за службу іхнюю, за тое, што яны правяць службы ў скініі сходу;

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 18:21
26 Крыжаваныя спасылкі  

і дабраславёны Бог Узвышні, Які аддаў у рукі твае ворагаў тваіх». І даў яму [Абрам] дзесятую частку з усяго.


каб маглі мець ураджай. Пятую частку аддасце фараону, а чатыры астатнія аддаю вам на насенне і на ежу сем’ям і дзецям вашым».


З таго часу аж па сённяшні дзень даецца пятая частка з усёй зямлі Егіпецкай фараонам; і было [гэта] ўсталявана Язэпам, як закон, за выключэннем зямлі святарскай, якая вольная ад гэтай умовы.


знеслі туды як дары, так і дзесяціны, і ўсё рупліва асвяцілі. А загадчыкам іх быў Хананія левіт і Сямэй, другі брат яго,


далучыліся да выдатнейшых братоў сваіх, прысягаючы і абяцаючы, што будуць хадзіць паводле закону Божага, які дадзены праз руку Майсея, паслугача Божага, і што будуць спаўняць і пільнаваць усе прыказанні Госпада, Бога нашага, і пастановы Яго, і законы Яго,


і пяршыні харчоў нашых, і ўзліванняў нашых, і плады з кожнага дрэва, таксама пяршыні вінаграду і аліўкавага алею мы будзем прыносіць святарам у камору дома Бога нашага, і дзесяціну з нашай зямлі — левітам. Самі левіты атрымоўваюць дзесяціны з усіх гарадоў гаспадаркі нашай.


А святар, сын Аарона, хай будзе разам з левітамі, калі яны будуць збіраць дзесяціны, і хай левіты прынясуць дзесятую частку дзесяціны ў камору скарбоўні ў доме Бога нашага.


У той жа дзень паставілі людзей над кладоўкамі для скарбоўні, для ўзліванняў, і для пяршынь, і дзесяцін, каб збіраць у іх з палёў пры гарадах часткі, законам прызначаныя, для святароў і левітаў, бо юдэі ўсцешыліся з-за святароў і левітаў,


І ўвесь Ізраэль у дні Зарабабэля і ў дні Нэгэміі даваў часткі ахвяр спевакам і прыдзверным кожны дзень, сваю частку ахвяр пасвячалі левітам, і левіты пасвячалі часткі ахвяр сынам Аарона.


І ўся Юдэя прынесла ў кладоўкі дзесяціну збожжа, віна і аліўкавага алею.


і ўладкаваў для яго вялікі пакой, дзе раней складвалі дары з ежы, і кадзіла, і пасудзіны, і дзесяціну збожжа, віна, і аліўкавага алею, часткі для левітаў, і спевакоў, і прыдзверных, і дары для святароў.


І пераканаецеся тады, што Я даў вам гэтае прыказанне, каб быў Мой запавет з Левіем, — кажа Госпад Магуццяў. —


Прынясіце ўсе дзесяціны ў скарбніцу, і хай будзе ежа ў доме Маім; і выпрабуйце Мяне, — кажа Госпад Магуццяў, — адносна таго, ці не адкрыю Я вам бездань нябесную і ці не вылью на вас шчодрага дабраславення,


Узяў Я братоў вашых, левітаў, з грамады сыноў Ізраэля і аддаў іх як дар Госпаду, каб спаўнялі службу ў палатцы сустрэчы.


«Прывядзі пакаленне Леві і пастаў яго перад Ааронам святаром, каб яны паслугавалі яму


І вылучы частку Госпаду ад тых, што ваявалі і былі на вайне, — адно жывое на пяцьсот, як з людзей, так і з валоў, аслоў і авечак,


Хай той, хто навучаецца словам, дзеліцца ўсякім дабром з тым, які яго навучае.


хай атрымлівае ён такую ж частку ўтрымання, як і іншыя, за выключэннем таго, што належыць яму ад бацькоўскай спадчыны.


Вось, і тыя з сыноў Левія, што атрымліваюць святарства, маюць наказ браць дзесяціны з народа паводле закону, значыць ад братоў сваіх, хоць і яны выводзяцца са сцёгнаў Абрагама.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы