Хто Апалос? Або хто Паўла? Паслугачы, праз якіх вы ўверылі, ды кожны так, як яму Госпад даў.
КАЛАСЯНАЎ 1:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) якой я стаўся слугой за пастановай Божай, дадзенай мне адносна вас, каб я споўніў слова Божае, Біблія (пераклад А.Бокуна) якой я стаўся служыцелем паводле распарадкаваньня Божага, дадзенага мне дзеля вас, каб споўніць слова Божае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) якой я зрабіўся службітом згодна з устанаўленьнем Божым, давераным мне для вас, каб выканаць слова Божае, |
Хто Апалос? Або хто Паўла? Паслугачы, праз якіх вы ўверылі, ды кожны так, як яму Госпад даў.
Калі я гэта раблю са сваёй волі, маю ўзнагароду; а калі я гэта раблю не па сваёй волі, дык выконваю толькі даручанае мне служэнне.
паслугачом якога я стаўся паводле дару ласкі Божай, дадзенай мне паводле дзеяння магутнасці Яго.
калі толькі застанецеся моцнымі верай, стойкімі і непарушнымі ў надзеі Евангелля, якое вы чулі, якое абвяшчаецца ўсяму стварэнню, якое пад небам, якога я, Паўла, стаўся паслугачом.
і паслалі мы да вас Цімафея, брата нашага і супрацоўніка, паслугача Божага ў Евангеллі Хрыстовым, для падмацавання вашага і падбадзёрвання ў веры вашай,
Выясняючы гэта братам, будзеш добрым паслугачом Хрыста Ісуса ў словах веры і добрай навукі, якой ты заўсёды трымаўся.