Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЗАХАРЫІ 5:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І я падняў вочы свае і ўбачыў: і вось, дзве жанчыны выходзяць і вецер на іх крылах, і мелі яны крылы, як быццам крылы каршуна; і паднялі яны эфу высока між небам і зямлёй.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І я ўзьняў вочы мае, і глядзеў, і вось, дзьве жанчыны ходзяць, і вецер [быў] у крылах іхніх, і гэтыя крылы — як крылы бусла; і яны паднялі эфу паміж зямлёй і небам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ўзьвёў я вочы мае і ўгледзеў: вось, зьявіліся дзьве жанчыны, і вецер быў у крылах у іх, і крылы ў іх - як крылы ў бусла; паднялі яны эфу і панесьлі яе паміж зямлёю і небам.

Глядзіце раздзел



ЗАХАРЫІ 5:9
9 Крыжаваныя спасылкі  

Там будуць гнездавацца вераб’і, хата бусла — на верхавіне іх.


Нават бусел у небе ведае свой час, туркаўка, ластаўка і журавель пільнуюць час свайго прылёту, а народ Мой не ведае прысуду Госпадава.


Вазьмі трубу ў вусны свае! Хай як арол — па-над домам Госпада дзеля таго, што пераступілі прымірэнне Маё і спракудзіліся супраць закону Майго.


Гэта тыя з птушак, якіх не павінны вы есці і якіх трэба высцерагацца: арла, грыфа і марскога арла,


чаплі, бусла з родам яго, удода і кажана.


Ды я спытаўся ў анёла, які гаварыў да мяне: «Куды нясуць яны эфу?»


Дзе будзе труп, там збяруцца і арлы.


Навядзе на цябе Госпад народ з далечыні ды з крайніх межаў зямлі на падабенства арла, які ляціць імкліва, мовы якога зразумець ты не зможаш: