бо Я з табою, — кажа Госпад, — каб збавіць цябе. Бо Я прыгатую знішчэнне ўсім народам, па якіх Я рассеяў цябе; але цябе не аддам на знішчэнне, пакараю, аднак, цябе па законе і не пашкадую цябе, быццам бязгрэшнага».
ЕРАМІІ 5:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Аднак у тыя дні, — кажа Госпад, — не зраблю вам поўнае загубы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ў тыя дні, кажа ГОСПАД, Я не зраблю, [што будзе] вам канец. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але і ў тыя дні, кажа Гасподзь, ня вынішчу вас да канца. |
бо Я з табою, — кажа Госпад, — каб збавіць цябе. Бо Я прыгатую знішчэнне ўсім народам, па якіх Я рассеяў цябе; але цябе не аддам на знішчэнне, пакараю, аднак, цябе па законе і не пашкадую цябе, быццам бязгрэшнага».
Узыдзіце на муры яго і разбурайце, але поўнага знішчэння не рабіце, знішчыце парасткі яго, бо не Госпадавы яны.
І з’есць ён жніво тваё і хлеб твой, паглыне сыноў тваіх і дачок тваіх, з’есць тваю дробную і буйную жывёлу, з’есць твае вінаграднікі і дрэвы фігавыя, знішчыць мечам умацаваныя гарады твае, на якія ты спадзяешся.
А калі вы скажаце: “Чаму зрабіў нам усё гэта Госпад, Бог наш?” — ты скажаш ім: “Як вы пакінулі Мяне і служылі чужым багам у сваёй зямлі, так будзеце служыць чужынцам у зямлі не сваёй”.
І сталася, калі я толькі скончыў праракаваць, памёр Пэлція, сын Банаі; дык упаў я на твар мой, крычучы ўголас гэтыя словы: «О Госпадзе, Божа! Ты знішчаеш рэшту Ізраэля!»
І калі забойства скончылася, я застаўся сам, і ўпаў на твар свой, і так маліўся ўголас: «О Божа, Госпадзе! Ці хочаш такім чынам вынішчыць усю рэшту Ізраэля, выліваючы Сваё абурэнне на Ерузалім?»
Ці ж не Ты спрадвеку, Госпадзе, Божа мой, Святы мой, Які не памрэш? Госпадзе, Ты на суд прызначыў яго; Скала мая, Ты на пакаранне паставіў яго.