Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 36:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дык усе князі паслалі да Баруха Егудыя, сына Натаніі, сына Сэлеміі, сына Кусі, каб яму сказаць: «Вазьмі ў рукі свае скрутак, з якога чытаў людзям, і прыходзь!» І ўзяў Барух, сын Нэрыі, скрутак у рукі свае, і прыйшоў да іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І паслалі ўсе князі да Баруха Егудыя, сына Нэтаніі, сына Шэлеміі, сына Кушы, кажучы: «Вазьмі ў руку тваю скрутак, з якога ты чытаў у вушы народу, і прыходзь!» І ўзяў Барух, сын Нэрыі, скрутак у руку сваю, і прыйшоў да іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тады ўсе князі паслалі да Варуха Егудыю, сына Натаніі, сына Сэлэміі, сына Хусіі, сказаць яму: «скрутак, які ты чытаў у вушы народу, вазьмі ў руку тваю і прыйдзі». І ўзяў Варух, сын Нірыін, скрутак у руку сваю і прыйшоў да іх.

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 36:14
12 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ўсе кіраўнікі войска і іх людзі даведаліся аб тым, што цар Бабілона прызначыў Гадалію кіраўніком, прыбылі да Гадаліі ў Міцпу: прыйшлі Ізмаэль, сын Натаніі, і Ёханан, сын Карэя, і Сарая, сын Тангумэта з Нэтофы, і Язанія, сын Маахатыта, яны і людзі іх.


«Вазьмі скрутак для пісьма і запішы на ім усе словы, якія Я сказаў табе супраць Ізраэля ды Юды і супраць усіх народаў ад дня, калі Я пачаў гаварыць да цябе, ад дзён Осіі аж да гэтага дня.


І паслаў цар Егудыя, каб прынёс скрутак. Той, узяўшы яго з пакоя пісара Элісамы, чытаў у прысутнасці цара і ў прысутнасці ўсіх князёў, якія стаялі вакол цара.


Дык паклікаў Ярэмія Баруха, сына Нэрыі, і запісаў Барух з вуснаў Ярэміі на скрутку для пісьма ўсе словы Госпада, якія Ён яму казаў.


то прыйшлі да Гадаліі ў Міцпу: Ізмаэль, сын Натаніі, Ёханан і Ёнатан, сыны Карэя, Сарая, сын Тангумэта, ды сыны Опі, якія былі з Нэтофы, Езанія, сын Мааха, яны самі і людзі іх.


А Ёханан, сын Карэя, і іншыя кіраўнікі войска, якія былі з ім, забралі ўсю рэшту людзей, якіх ён забраў у Ізмаэля, сын Натаніі, якія прыйшлі з Міцпы пасля таго, як ён забіў Гадалію, сына Ахікама, мужчын, здатных да бітвы, жанчын і дзяцей, і еўнухаў, якіх вывеў з Габаона.


далей ад халдэяў, бо баяліся іх, бо Ізмаэль, сын Натаніі, забіў Гадалію, сына Ахікама, якога цар Бабілона прызначыў кіраўніком у краіне.


Слова Госпада, сказанае Сафоніі, сыну Кусі, сыну Гадаліі, сыну Амарыі, сыну Эзэкіі, у днях Осіі, сына Амона, цара Юдэйскага.


Вось жа, пасылаю Я вас, нібы авечак сярод ваўкоў; дык будзьце разважлівымі, як змеі, і нявінныя, як галубы.


І не бойцеся тых, якія забіваюць цела, а душы забіць не могуць. Але бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у пекле.