ЕРАМІІ 30:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось віхура ад Госпада, гнеў падымаецца, шалёная бура; спадзе яна на галовы бязбожнікаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, віхура ад ГОСПАДА, гнеў [Ягоны] прыходзіць, віхура страшэзная спадзе на галовы бязбожнікаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, лютая віхура ідзе ад Госпада, віхура грозная; яна ідзе на галаву бязбожнікаў. |
Калі накінецца, як бура, страх, і пагібель узнікне, быццам віхура, калі апануе вас бяда і цесната.
Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Вось, няшчасце ахоплівае народ за народам, уздымаецца страшэнная бура з канцоў зямлі.
У той час будуць казаць народу гэтаму і Ерузаліму: “Гарачы вецер з узгоркаў, якія ў пустыні, налятае на дачку народа Майго не для правявання або ачышчэння.
О вы ўсе, што ідзяце дарогаю, прыгледзьцеся і пабачце, ці ёсць пакута, як мая пакута, якую прыгатаваў мне, якою прыціснуў мяне Госпад у дзень, калі ўзгарэўся гнеў Яго.
І з’явіцца над імі Госпад, і, як маланка, вылеціць яго страла; і загрыміць Госпад Бог у трубу, і пойдзе ў бурах паўднёвых.