Няўжо табе не будзе адплачана за тое, што ты пагарджаў Ім? Ты ж выбіраць будзеш, а не я; і, калі ты ведаеш штосьці — гавары.
ЕРАМІІ 25:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі не будуць хацець узяць келіх з тваёй рукі, каб піць, скажы ім: гэта кажа Госпад Магуццяў: “Мусіце выпіць! Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца, калі яны ня будуць хацець узяць келіх з рукі тваёй, каб піць, ты скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. П’ючы, піць будзеце! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж яны будуць адмаўляцца браць чарку з рукі тваёй, каб піць, дык скажы ім: так кажа Гасподзь Саваоф: вы канечне піцьмеце. |
Няўжо табе не будзе адплачана за тое, што ты пагарджаў Ім? Ты ж выбіраць будзеш, а не я; і, калі ты ведаеш штосьці — гавары.
Дык узяў я келіх з рукі Госпада і даў піць усім народам, да якіх паслаў мяне Госпад:
Народ і царства, якія не хацелі б служыць Набукаданосару, цару Бабілона, і якія не схілілі шыі сваёй пад ярмо цара Бабілона, Я наведаю голадам і мечам, і заразай, — кажа Госпад, — пакуль не аддам іх у яго рукі.
Таму зямлю ахопіць смутак, а цемра — цвярдыню неба. Бо Я сказаў так, пастанавіў, і не буду шкадаваць, і ад гэтага не адступлюся”.
Бо вось што кажа Госпад: «Вось жа, тыя, якім не было наканавана піць чашы, будуць піць яе, напэўна; а ты непакараным застанешся? Не будзеш без кары, але будзеш піць, напэўна.
Задрыжыць зямля і затрасецца, бо споўніцца задума Госпада супраць Бабілона, каб учыніць зямлю Бабілона пустыннай і бязлюднай.
Як бо вы пілі на гары Маёй святой, так усе народы заўсёды піць будуць. І будуць піць яны, і ўсё вып’юць, і стануць яны, як бы іх не было.
У Ім былі пакліканы да ўдзелу і мы, што прызначаны наперад паводле рашэння Таго, Які спраўляе ўсё паводле пастановы волі Сваёй,