У яго час фараон Нэкао, цар Егіпта, пайшоў на цара асірыйцаў на раку Эўфрат. І выйшаў супраць яго цар Осія, і той забіў яго ў Магедзе, калі ўбачыў яго.
ЕРАМІІ 22:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо вось што кажа Госпад пра Сэлума, сына Осіі, цара Юдэйскага, які цараваў замест Осіі, бацькі свайго, і які пакінуў гэтае месца: Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо гэта кажа ГОСПАД пра Шальлюма, сына Ёсіі, валадара Юды, які заваладарыў пасьля Ёсіі, бацькі свайго і які выйшаў з месца гэтага: "Ён ня вернецца больш сюды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо так кажа Гасподзь пра Салума, сына Ёсіі, цара Юдэйскага, які цараваў пасьля бацькі свайго, Ёсіі, і які выйшаў з гэтага месца: ён ужо ня вернецца сюды, |
У яго час фараон Нэкао, цар Егіпта, пайшоў на цара асірыйцаў на раку Эўфрат. І выйшаў супраць яго цар Осія, і той забіў яго ў Магедзе, калі ўбачыў яго.
І павезлі яго паслугачы яго мёртвым на калясніцы з Магеды, і прывезлі ў Ерузалім, і пахавалі яго ў грабніцы бацькоў яго. І народ краіны ўзяў сына Осіі Ёахаза, і намасціў яго, і паставіў яго царом на месца бацькі яго.
Ёахаз меў дваццаць тры гады, калі стаў царом, і цараваў ён у Ерузаліме тры месяцы. Маці яго называлася Аміталь, дачка Ярэміі з Лебны.
і паставіў фараон Нэкао царом Эліякіма, сына Осіі, замест бацькі яго, Осіі, і змяніў імя яго на Ёакіма. А Ёахаза ўзяў і завёў у Егіпет, і там ён памёр.
А сынамі Осіі былі: першародны Ёханан, другі — Ёакім, трэці — Сэдэцыя, чацвёрты — Сэлум.
Такім чынам, паўсталі некаторыя мужы паміж кіраўнікоў сыноў Эфраіма: Азарыя, сын Ёганана, Барахія, сын Масаламота, Эзэкія, сын Сэлума, і Амаса, сын Адалі, — супраць тых, якія вярталіся з вайны,
Дык пайшоў Хэлькія і тыя, каго цар паслаў разам з ім, да прарочыцы Гульды, жонкі Сэлума, сына Тэквы, сына Харааса, вартаўніка адзення, якая жыла ў Ерузаліме, у новым горадзе, і расказалі ёй пра справу.
Слова Госпада, сказанае Сафоніі, сыну Кусі, сыну Гадаліі, сыну Амарыі, сыну Эзэкіі, у днях Осіі, сына Амона, цара Юдэйскага.