«Пачулі мы вестку аб гэтым, і рукі нашы самлелі, трывога ахапіла нас, пакуты — як у парадзіхі».
ЕЗЭКІІЛЯ 7:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе рукі памлеюць ды ўсе калені задрыжаць, як вада. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе рукі памлеюць, і ўсе калені задрыжаць, як вада. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ва ўсіх рукі апусьцяцца, і ва ўсіх калені задрыжаць, як вада. |
«Пачулі мы вестку аб гэтым, і рукі нашы самлелі, трывога ахапіла нас, пакуты — як у парадзіхі».
Крычы і галасі, сын чалавечы, бо ён накіраваны супраць народа Майго, супраць усіх князёў Ізраэля, якія выведзены на меч разам з Маім народам. Таму ўдар сябе ў сцягно,
І калі скажуць табе: “Чаму стогнеш?” — адкажы: “Дзеля весткі, бо прыйшла яна”; і самлее кожнае сэрца, ды ўсе рукі аслабеюць, і ўсякі дух згасне, і калені захістаюцца, як вада; вось, яна прыйшла і спраўджваецца, — кажа Госпад Бог».
Ці вытрымае тваё сэрца або ці будуць рукі твае настолькі дужыя ў тыя дні, калі Я вазьмуся за цябе? Я, Госпад, сказаў гэта і зраблю;
І зараз жа твар цара змяніўся, і думкі яго ўстрывожылі яго, сцёгнавыя суставы яго саслабелі, і калені яго пачалі трэсціся.