У той дзень паголіць Госпад брытваю, пазычанаю з краіны за ракой, — царом асірыйцаў, — галаву і валасы на нагах, а таксама і бараду абголіць.
ЕЗЭКІІЛЯ 5:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ты, сын чалавечы, вазьмі сабе востры меч, які згольвае валасы, і скарыстай яго, і агалі сабе ім галаву і бараду, і вазьмі сабе сікль за вагу, і падзялі аголеныя валасы. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ты, сын чалавечы, вазьмі сабе меч востры і скарыстай яго як лязо, і пагалі сабе ім галаву і бараду. І вазьмі шалі вагаў, і падзялі тыя [валасы]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ты, сыне чалавечы, вазьмі сабе востры нож, брытву цырульніцкую вазьмі сабе і вадзі ёю па галаве тваёй і па барадзе тваёй, і вазьмі сабе вагі і разьдзялі валасы на часткі. |
У той дзень паголіць Госпад брытваю, пазычанаю з краіны за ракой, — царом асірыйцаў, — галаву і валасы на нагах, а таксама і бараду абголіць.
Гэта кажа Госпад: «Ідзі і купі ў ганчара гляк гліняны, потым вазьмі з сабою некалькі старэйшын народа ды старэйшых святароў.
І ты, сын чалавечы, вазьмі сабе таблічку гліняную, і пакладзі яе перад сабою, і намалюй на ёй горад Ерузалім.
А галавы сваёй яны галіць не будуць і не будуць адпускаць доўгіх валасоў, але будуць стрыгчы валасы свае.