І калі яны жылі ў той мясцовасці, Рубэн пайшоў і спаў з Більгаю, наложніцай бацькі свайго, і ён пра гэта даведаўся. Сыноў Якуба было дванаццаць.
ЕЗЭКІІЛЯ 48:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) брамы горада будуць названыя паводле імёнаў пакаленняў Ізраэля: тры брамы з паўночнага боку: адна брама Рубэна, адна брама Юды, адна брама Левія. Біблія (пераклад А.Бокуна) брамы гораду [названыя] паводле імёнаў каленаў Ізраіля. Тры брамы з боку паўночнага: адна брама Рубэна, адна брама Юды і адна брама Левія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і брамы горада называюцца імёнамі плямёнаў Ізраілевых; на поўнач тры брамы: брама Рувімава адна, брама Юдава адна, брама Лявііна адна. |
І калі яны жылі ў той мясцовасці, Рубэн пайшоў і спаў з Більгаю, наложніцай бацькі свайго, і ён пра гэта даведаўся. Сыноў Якуба было дванаццаць.
зраблю ўмацаванні твае з рубінаў, а брамы твае — з каштоўных камянёў, а ўсю агароджу тваю — з самацветаў.
І адчынены будуць твае брамы заўсёды, днём і ноччу не будуць замыкацца, каб прыносілі да цябе магутнасць народаў і каб прывялі цароў іх.
І вось выхад з горада: з паўночнага боку, памер якога будзе чатыры тысячы пяцьсот прутоў,
І з усходняга боку на адлегласці чатырох тысяч пяцісот прутоў тры брамы: адна брама Язэпа, адна брама Бэньяміна, адна брама Дана.
І дванаццаць брам – дванаццаць перлаў; кожная брама была з аднаго перла. І вуліца горада з чыстага золата, нібы з празрыстага шкла.