і ахвярнік цэласпалення паставіў перад уваходам у скінію, у палатку сустрэчы, ахвяруючы на ім цэласпаленне і ахвяру, як загадаў Госпад Майсею.
ЕЗЭКІІЛЯ 43:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, гэта кажа Госпад Бог: “Вось пастановы адносна ахвярніка: тады, калі ён будзе пабудаваны; каб на ім ускладаць цэласпаленні ды каб акрапляць яго крывёй, Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось пастановы адносна ахвярніка на дзень, калі ён будзе пабудаваны, каб на ім складаць цэласпаленьні і каб акрапляць яго крывёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ён мне: сыне чалавечы! так кажа Гасподзь Бог; вось статуты ахвярніка на той дзень, калі ён будзе зроблены для прынашэньня на ім цэласпаленьняў і для крапленьня на Яго крывёю. |
і ахвярнік цэласпалення паставіў перад уваходам у скінію, у палатку сустрэчы, ахвяруючы на ім цэласпаленне і ахвяру, як загадаў Госпад Майсею.
Гэтае бачанне падобнае да славы Госпада. І ўбачыў яго, і ўпаў на твар мой, ды пачуў я голас Таго, Хто гаварыў. І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, стань на ногі твае, і Я буду гаварыць да цябе».
і пакропіць сем разоў пальцам, умочаным у крыві. Такім чынам ачысціць яго ад нячыстасці сыноў Ізраэля і асвяціць яго.
і да Пасярэдніка Новага Запавету, Ісуса, да крыві акраплення, што лепш за кроў Абэля прамаўляе.
Бо калі кроў казлоў і валоў разам з попелам цяліцы, калі пакрапіць імі, усвячае нячыстых, даючы ачышчэнне цела,