Сведчанні Твае вельмі годныя веры, дому Твайму, Госпадзе, належыць святасць у векі вечныя.
ЕЗЭКІІЛЯ 43:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта ёсць закон дома на вяршыні гары: увесь абшар вакол яго — гэта святое з святых; такім чынам, гэта — закон дома». Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта закон Дому [Божага].На вяршыні гары ўвесь абшар з усіх бакоў наўкола — Сьвятое Сьвятых. Вось гэта закон Дому гэтага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось закон храма: на вяршыні гары ўся прастора яго вакол - Сьвятое Сьвятых; вось закон храма! |
Сведчанні Твае вельмі годныя веры, дому Твайму, Госпадзе, належыць святасць у векі вечныя.
Бо на святой гары Маёй, на высокай гары Ізраэльскай, — кажа Госпад Бог, — там увесь дом Ізраэля будзе Мне служыць: усе, — кажу, — што на зямлі, на якой будуць Мне спагадныя; і там буду шукаць вашых ахвяр і першых дароў вашых ва ўсіх асвячэннях вашых.
У Божых бачаннях прывёў Ён мяне ў зямлю Ізраэля і паставіў мяне на вельмі высокай гары, на якой было штосьці накшталт пабудовы нейкага горада на поўдзень.
Змераў яго на чатыры бакі; кругом яго з усіх бакоў быў мур, даўжынёю ў пяцьсот локцяў і шырынёю ў пяцьсот локцяў, каб аддзяліць свяцілішча ад несвятога месца.
«Дык пазнаеце тады, што Я — Госпад, Бог ваш, Які жыве на Сіёне, гары Маёй святой; і Ерузалім будзе месцам святым, і чужынцы больш не будуць праходзіць праз яго.
І будзе ў апошнія дні: гара дома Госпадавага пастаўлена будзе на вяршыні гор і ўздымецца над узгоркамі; і сцякуцца да яе народы.
І нішто заганнае не ўвойдзе ў яго, і ніводзін, хто чыніць агіду і хлусню, а толькі тыя, што запісаны ў кнізе жыцця Ягняці.