і херубіны, падняўшы крылы свае, падняліся з зямлі на маіх вачах, і, калі яны падняліся, колы таксама вырушылі; і затрымаліся ля ўваходу ўсходняй брамы святыні Госпада, і слава Бога Ізраэля супачывала над імі ўгары.
ЕЗЭКІІЛЯ 43:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І павёў ён мяне да брамы, накіраванай на ўсход, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён павёў мяне да брамы, брамы, якая была зьвернута на шлях на ўсход. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прывёў мяне да брамы, да той брамы, якая выходзіць на ўсход. |
і херубіны, падняўшы крылы свае, падняліся з зямлі на маіх вачах, і, калі яны падняліся, колы таксама вырушылі; і затрымаліся ля ўваходу ўсходняй брамы святыні Госпада, і слава Бога Ізраэля супачывала над імі ўгары.
І прыйшоў ён да брамы, звернутай на ўсход, і ўзышоў па прыступках яе, і змерыў парог брамы адным прутом у шырыню
І калі скончыў ён мераць унутраную прастору дома, то павёў мяне ў напрамку брамы, звернутай на ўсход, і змераў яе там навокал з усіх бакоў.
І завёў мяне да знешняй часткі свяцілішча, скіраванай на ўсход, і была яна замкнутай;
і сказаў мне Госпад: «Брама гэтая хай будзе замкнутая; хай не адчыняецца, і ніводзін чалавек хай не пройдзе ёю, бо Госпад, Бог Ізраэля, увайшоў праз яе, і хай будзе яна замкнутая.
Вось што кажа Госпад Бог: «Брама ўнутранага панадворка, звернутая на ўсход, будзе замкнутая шэсць дзён тыдня, у якія працуюць, а ў дзень суботні будзе адкрытая, але і ў дзень маладзіка павінна быць адкрытая;