І змераў ён панадворак — квадрат у сто локцяў даўжыні і сто локцяў шырыні. Ахвярнік стаяў перад святыняй.
ЕЗЭКІІЛЯ 41:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І змераў ён даўжыню дома — сто локцяў, і адгароджаная прастора, і будынак разам з яго мурамі мелі даўжыню сто локцяў; Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён зьмераў Дом [Божы], даўжыня ягоная — сто локцяў, а адгароджаная прастора, будынак і муры ягоныя — сто локцяў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І намерыў ён у храме сто локцяў даўжыні, і ў плошчы і ў прыбудове, і ў сьценах яго таксама сто локцяў даўжыні. |
І змераў ён панадворак — квадрат у сто локцяў даўжыні і сто локцяў шырыні. Ахвярнік стаяў перад святыняй.
І будынак, што знаходзіўся перад адгароджанай прасторай і ў напрамку дарогі, што вядзе да мора, меў шырыню ў семдзесят локцяў; мур жа будынка меў шырыню пяць локцяў кругом і даўжыня яго — дзевяноста локцяў.
І змераў ён даўжыню будынка перад адгароджанай прасторай з задняга боку з яго мурамі з аднаго і другога боку — сто локцяў. Галоўны будынак, і ўнутраная частка храма, і прысенкі звонку былі паабіваныя дрэвам,
І вывеў ён мяне на панадворак знешні на паўночным баку ды завёў мяне ў залу, якая знаходзілася насупраць адгароджанага месца і насупраць будынка з паўночнага боку.
І ў верхняй частцы мура панадворка ў напрамку паўднёвым перад адгароджаным месцам і перад будынкам былі таксама залы,
бо даўжыня залаў знешняга панадворка была пяцьдзесят локцяў, а тых, што перад імі, — цалкам была сто локцяў.