Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 41:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 І будынак, што знаходзіўся перад адгароджанай прасторай і ў напрамку дарогі, што вядзе да мора, меў шырыню ў семдзесят локцяў; мур жа будынка меў шырыню пяць локцяў кругом і даўжыня яго — дзевяноста локцяў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Будынак, які быў перад адгароджанай прасторай на шляху на захад, [меў] шырыню ў семдзясят локцяў, мур будынку [меў] шырыню пяць локцяў з усіх бакоў кругом і даўжыню дзевяноста локцяў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Будынак перад плошчаю на заходнім баку шырынёю ў семдзесят локцяў; а сьцяна гэтага будынка ў пяць локцяў шырыні вакол, а даўжыня яе дзевяноста локцяў.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 41:12
6 Крыжаваныя спасылкі  

І вывеў ён мяне на панадворак знешні на паўночным баку ды завёў мяне ў залу, якая знаходзілася насупраць адгароджанага месца і насупраць будынка з паўночнага боку.


І ў верхняй частцы мура панадворка ў напрамку паўднёвым перад адгароджаным месцам і перад будынкам былі таксама залы,


І сказаў ён мне: «Залы паўночныя і залы паўднёвыя, што знаходзяцца перад месцам адгароджаным, — гэта святыя залы, дзе святары, якія маюць права набліжацца да Госпада, маюць есці найсвяцейшыя дары: там маюць яны складаць найсвяцейшыя дары, і ахвяру з ежы, і ахвяры за грэх і за злачынства, бо месца гэта — святое.


І нішто заганнае не ўвойдзе ў яго, і ніводзін, хто чыніць агіду і хлусню, а толькі тыя, што запісаны ў кнізе жыцця Ягняці.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы