Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 41:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 І намерыў ён у храме сто локцяў даўжыні, і ў плошчы і ў прыбудове, і ў сьценах яго таксама сто локцяў даўжыні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 І ён зьмераў Дом [Божы], даўжыня ягоная — сто локцяў, а адгароджаная прастора, будынак і муры ягоныя — сто локцяў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 І змераў ён даўжыню дома — сто локцяў, і адгароджаная прастора, і будынак разам з яго мурамі мелі даўжыню сто локцяў;

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 41:13
8 Крыжаваныя спасылкі  

І намерыў ён у двары сто локцяў даўжыні і сто локцяў шырыні: ён быў чатырохкутны: а перад храмам стаяў ахвярнік.


Будынак перад плошчаю на заходнім баку шырынёю ў семдзесят локцяў; а сьцяна гэтага будынка ў пяць локцяў шырыні вакол, а даўжыня яе дзевяноста локцяў.


І шырыня храма па франтонным боку і плошчы на ўсход сто локцяў таксама.


І ў даўжыні будынка перад плошчаю на тыльным баку яе з бакавымі пакоямі яго па той і другі бок ён намерыў сто локцяў, з унутранасьцю храма і бабінцамі двара.


І вывеў мяне да зьнешняга двара паўночнаю дарогаю і прывёў мяне да пакояў, якія насупраць плошчы і насупраць будынка на поўнач,


У шырыню сьцены двара на ўсход перад плошчаю і перад будынкам былі пакоі.


да таго месца, якое каля паўночных дзьвярэй мае ў даўжыню сто локцяў, а ў шырыню пяцьдзясят локцяў.


бо і пакоі на зьнешнім двары займаюць даўжыні толькі пяцьдзясят локцяў, і вось, перад храмам сто локцяў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы