Вось, Валадар, Госпад Магуццяў адыме ў Ерузаліма і ў Юды моц і апеку: увесь запас хлеба ды ўвесь запас вады,
ЕЗЭКІІЛЯ 4:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А твая ежа, якую будзеш есці, будзе важыць дваццаць сікляў на дзень; раз на дзень будзеш яе есці. Біблія (пераклад А.Бокуна) А тая ежа, якую будзеш есьці, [будзе] важыць дваццаць сыкляў на дзень; час ад часу будзеш есьці яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ежу тваю, якою будзеш карміцца, еж вагою, па дваццаць сікляў на дзень; ад часу да часу еж гэта. |
Вось, Валадар, Госпад Магуццяў адыме ў Ерузаліма і ў Юды моц і апеку: увесь запас хлеба ды ўвесь запас вады,
Дык купіў я поле ад Ханамээля, сына дзядзькі майго, у Анатоце, і адважыў яму срэбра: семнаццаць сікляў срэбранікаў,
«Сын чалавечы, з трывогаю будзеш есці хлеб свой, але і ваду сваю будзеш піць з неспакоем і смуткам.
«Сын чалавечы, калі якая зямля зграшыць супраць Мяне, каб крывадушнічаць, крывадушнічаючы, Я выцягну руку Маю супраць яе, і зламлю падпору хлеба яе, і спашлю на яе голад, і вынішчу на ёй чалавека і жывёлу;
І сказаў мне: «Сын чалавечы, вось, Я зламлю падпору хлеба ў Ерузаліме, так што, поўныя гора, будуць яны есці хлеб па вазе і са страхам будуць піць ваду, дакладна адмераную,
Сікль жа мае мець дваццаць гер; пяць сікляў хай будзе пяць, і дзесяць сікляў хай будзе дзесяць, і пяцьдзесят хай будзе вам міна.
Калі Я знішчу хлеб, вашу падпору, тады пячы будуць дзесяць жанчын хлеб ваш у адной печы, і будуць выдаваць яго пад мерку, і вы будзеце есці і не наясцеся!