Тады спыніцца зайздрасць Эфраіма ды праціўнікі Юды будуць выгублены. Эфраім не будзе больш зайздросціць Юдзе, а Юда не будзе больш ваяваць супраць Эфраіма.
ЕЗЭКІІЛЯ 37:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І злучы іх сабе адно з адным, у адзін кавалак дрэва; і ў руцэ тваёй будуць яны адзіным цэлым. Біблія (пераклад А.Бокуна) І злучы іх з сабой, адно з другім, у адзін [кавалак] дрэва, каб былі яны адно ў руцэ тваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І складзі іх у сябе адзін з адным у адно жазло, каб яны ў руцэ тваёй былі адно. |
Тады спыніцца зайздрасць Эфраіма ды праціўнікі Юды будуць выгублены. Эфраім не будзе больш зайздросціць Юдзе, а Юда не будзе больш ваяваць супраць Эфраіма.
У тыя дні ды ў той час, — кажа Госпад, — прыйдуць сыны Ізраэля самі ды сыны Юды разам, і будуць ісці, плачучы, ды шукаць будуць Госпада, Бога свайго.
І злучацца тады сыны Юды з сынамі Ізраэля і ўстановяць сабе адну галаву; і сыдуцца з зямлі, бо вялікі дзень Езрагэля.
Тады бо дам народам чыстыя вусны, каб усе прызывалі імя Госпада ды служылі Яму адзінадушна.