Я з Якуба выведу патомства, з Юды — уладальніка гор Маіх, і выбраннікі Мае успадкаемяць зямлю, а слугі Мае будуць там пражываць.
ЕЗЭКІІЛЯ 36:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прывяду на вас людзей, Мой народ Ізраэля, ды яны завалодаюць вамі як спадчынаю, і вы маеце стаць іх уласнасцю ды ўжо не будзеце пазбаўляць іх дзяцей”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прывяду зноў на вас людзей, народ Мой Ізраіль, і яны ўспадкаемяць вас, і вы станецеся для іх спадчынай, і ўжо ня будзеце пазбаўляць іх дзяцей”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прывяду на вас людзей, народ Мой, Ізраіля, і яны будуць валодаць табою, зямля! і ты будзеш спадчынай іхняй і ня будзеш болей рабіць іх бязьдзетнымі. |
Я з Якуба выведу патомства, з Юды — уладальніка гор Маіх, і выбраннікі Мае успадкаемяць зямлю, а слугі Мае будуць там пражываць.
Я адвеяў іх веялкай у брамах зямлі; пазбавіў патомства ды выгубіў Свой народ, але яны не вярнуліся са шляхоў сваіх!
Бо гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Будуць яшчэ ў гэтай зямлі набываць дамы, палі і вінаграднікі».
І будуць купляць палі за грошы, і будуць пісаць дамовы, і будуць прыкладаць пячатку, і клікаць сведкаў з зямлі Бэньяміна, у ваколіцах Ерузаліма, у гарадах юдэйскіх, у гарадах горных, у гарадах лагчынных і ў гарадах паўднёвых, бо Я змяню лёс іх,” — кажа Госпад».
У цябе прынялі падарункі, каб праліваць кроў, ты ўзяў працэнты і займаешся ліхвярствам, і дзеля карысці ўзвёў паклёп на блізкіх сваіх, і пра Мяне забыўся”, — кажа Госпад Бог.
Князі яе сярод яе, як ваўкі, што раздзіраюць здабычу; яны разліваюць кроў, забіваюць людзей, каб атрымаць карысць несправядлівую.
І выведу іх з народаў, і збяру іх з земляў, і вярну іх у зямлю Сваю, і буду пасвіць іх на гарах Ізраэля, па лагчынах і па ўсіх абжытых месцах зямлі.
Буду пасвіць іх на самых сакавітых пашах, і пашы іх будуць на высокіх гарах Ізраэля; там будуць адпачываць на зялёных травах і на сакавітых пашах будуць пасвіцца на гарах Ізраэля.
Гэта кажа Госпад Бог. Дзеля таго, што гавораць пра вас: “Ты пажыральнік людзей і адбіраеш патомства ў народа твайго”;
а вы будзеце валодаць ёю кожны па роўнай частцы, як яго браты; над ёю падняў Я руку Маю, каб даць вашым бацькам; ды зямля гэтая будзе вам як спадчына.
Іншыя ж, хто быў з ім, казалі: «Ніякім чынам не зможам ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас».