Бо калі Ён будзе ў супакоі, хто асудзіць; а калі Ён схавае аблічча Сваё, хто можа Яго ўбачыць? Будзе гэта для народа і для аднаго чалавека;
ЕЗЭКІІЛЯ 34:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я буду пасвіць авечак Маіх, і Я дазволю ім адпачыць, — кажа Госпад Бог. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я буду пасьвіць авечак Маіх і дам супачынак ім, кажа Госпад ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я буду пасьвіць авечкі Мае і Я буду пакоіць іх, кажа Гасподзь Бог. |
Бо калі Ён будзе ў супакоі, хто асудзіць; а калі Ён схавае аблічча Сваё, хто можа Яго ўбачыць? Будзе гэта для народа і для аднаго чалавека;
Горад умацаваны будзе спустошаны; пасяленне бязлюднае і пакінутае — быццам пустыня; там будзе пасвіцца цяля, там будзе спачываць і аб’ядаць галінкі яго.
Як пастыр, пасе статак Свой, зганяе рукою Сваёй ягнят ды прыціскае іх да грудзей Сваіх; Сам носіць матак».
І дам вам пастыраў паводле сэрца Майго, і будуць яны пасвіць вас разумна і разважліва.
Народ Мой стаўся статкам згубленым, пастыры іх звялі іх і прымусілі бадзяцца па гарах; ад гары да ўзгорку хадзілі яны і забыліся пра свае лежбішчы.
«Сын чалавечы, праракуй пра пастыраў Ізраэля, праракуй і кажы пастырам: гэта кажа Госпад Бог: “Гора пастырам Ізраэля, якія пасвілі самі сябе! Ці ж пастыры не павінны пасвіць статак?
Вось, Я пастаўлю для іх аднаго пастыра, паслугача Майго Давіда, які будзе іх пасвіць; ён будзе іх пасвіць, і ён будзе ім пастырам.
І заключу ў той дзень пагадненне з імі: са зверам палявым, і з птушкай паднебнай, і з паўзуном зямным: лук, і меч, і вайну сатру з зямлі і дам ім жыць бяспечна.
рэшта Ізраэля. Не будзе дапускацца злачыннасці, не будзе гаварыць ілжыва, і не знойдзецца ў вуснах іх падману; яны бо будуць пасвіцца і вылежвацца, і не будзе каму іх палохаць”».
Дык калі яны наеліся, кажа Ісус Сімону Пётры: «Сімоне Ёнаў, ці любіш Мяне больш за гэтых?» Кажа Яму: «Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Кажа яму Ісус: «Пасі ягнятак Маіх».