ЕЗЭКІІЛЯ 32:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я занепакою сэрца многіх народаў, калі ўчыню знішчэнне тваё сярод народаў, на землях, якіх не ведаеш. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я занепакою сэрца народаў шматлікіх, калі прынясу [вестку] пра зьнішчэньне тваё да народаў зямлі, якіх ты ня ведаеш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зьбянтэжу сэрца многіх народаў, калі агалашу пра падзеньне тваё паміж народаў па землях, якіх ты ня ведаў. |
і ўсе весляры пасыходзяць са сваіх караблёў: маракі і ўсе стырнавыя марскія стануць на сушы
Усе з народаў, якія бачаць цябе, здзівяцца дзеля цябе, бо стаў ты страхоццем, і не будзе цябе вечна”».
і Я зраблю з зямлі Егіпецкай пустыню паміж земляў пустынных; і гарады яе будуць пустымі паміж бязлюдных гарадоў сорак гадоў, і егіпцян Я расцярушу паміж народаў і раскідаю іх па землях”.
І Я расцярушу егіпцянў паміж народаў, і раскідаю іх па землях, і даведаюцца яны, што Я — Госпад”».
У той дзень выйдуць ад Мяне пасланцы на караблях, каб патаптаць дзёрзкасць Куша, і трывога падымецца сярод іх у той дзень Егіпта, бо ён надыдзе”.
І ўзбурыліся народы, і прыйшоў гнеў Твой і гадзіна судзіць памерлых, і даць узнагароду слугам Тваім, прарокам і святым, і тым, што баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і час загубы для тых, што губяць зямлю».