ЕЗЭКІІЛЯ 28:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы: Біблія (пераклад А.Бокуна) І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І было мне слова Гасподняе: |
І сталася: адзінаццатага года, у першы дзень месяца прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы:
Багацце тваё, і скарбы твае, і шматлікія тавары твае, маракі твае і твае стырнавыя, майстры твае і пакупнікі твае, таксама ўсе ваяры твае, якія ёсць у цябе, і ўсё войска тваё, якое ёсць у цябе, патонуць у глыбіні мора ў дзень твайго падзення.
купцы з розных народаў асвістваюць цябе. Стаў ты страхоццем для іх, і не будзе навекі цябе”».
«Сын чалавечы, скажы валадару Тыра: гэта кажа Госпад Бог: “Таму што сэрца тваё стала пыхлівым і ты сказаў: “Я — Бог, і я сяджу на Божым пасадзе ў сэрцы мораў!”, хаця ты толькі чалавек, і не бог, хоць розум свой хацеў мець роўным Божаму розуму.
Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Тыра і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што яны перадалі ўсіх, як палонных, у Эдом і не памяталі пра братэрскае пагадненне.
І Тыр пабудаваў свой вал абароны і назбіраў срэбра, як пылу, і золата, быццам смецця на дарогах.