І спалохаецца таксама наймужнейшы, які мае сэрца льва: бо ўвесь Ізраэль ведае, які мужны бацька твой і якія мужныя ўсе, хто з ім.
ЕЗЭКІІЛЯ 21:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб сэрца млела і каб памнажаліся ахвяры. Ва ўсіх брамах іх Я ўчыніў забойства мечам: ах, мечы, завостраныя і вычышчаныя, як бліскавіца, гатовая, каб забіваць! Біблія (пераклад А.Бокуна) Каб сэрца млела, каб памнажаліся забітыя, у-ва ўсіх брамах іхніх Я пастаўлю меч на зарэз, вычышчаны як бліскавіца, завостраны, каб забіваць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Каб расталі сэрцы і каб забітых было болей, Я каля ўсіх варотаў іхніх пастаўлю грозны меч, ах! бліскучы, як маланка, навостраны на закол. |
І спалохаецца таксама наймужнейшы, які мае сэрца льва: бо ўвесь Ізраэль ведае, які мужны бацька твой і якія мужныя ўсе, хто з ім.
Як сляпыя, вобмацкам шукаем сцяну і, як бы без вачэй, ідзём усляпую; спатыкаемся апоўдні, быццам на змярканні, сярод здаровых — быццам мёртвыя.
«Аддайце хвалу Госпаду, Богу вашаму, перш чым наступіць цемра і перш чым пачнуць спатыкацца ногі вашы каля цёмных гор; будзеце вы чакаць святла, а Ён заменіць яго на цемру смерці ды туман».
А калі Мяне не паслухаеце, каб святкаваць дзень суботы, каб устрымацца ад нясення цяжараў, уваходзячы брамамі Ерузаліма ў дзень суботы, Я запалю агонь у яго брамах, і ён праглыне дамы Ерузаліма ды не згасне».
А народ Мой забыўся пра Мяне, для марнасці палячы кадзіла ды спатыкаючыся на дарогах сваіх, на даўнейшых шляхах, каб блукаць па сцежках, па дарозе невыхаджанай,
І аблічча Маё Я звярну супраць іх: з агню яны выйшлі, і агонь іх загубіць. І даведаецеся, што Я — Госпад, калі аблічча Маё звярну супраць іх,
І скажы лесу Нагэба: “Слухай слова Госпада. Вось што кажа Госпад Бог: “Вось, распалю ў цябе агонь ды згарыць у цябе кожнае зялёнае дрэва і кожнае дрэва сухое; полымя пажару будзе нязгасным і згарыць у ім усё, пачынаючы ад поўдня аж да поўначы.
завостраны, каб забіваць ахвяры, адшліфаваны, каб блішчаць”. Хіба будзем радавацца? Скіпетр сына Майго пагарджае кожным дрэвам.
«І ты, сын чалавечы, намалюй дзве дарогі, па якіх пойдзе меч цара Бабілонскага: абедзве будуць выходзіць з аднае зямлі; і пастаў дарожны знак, пастаў на пачатку дарогі, накіраванай у горад.
У яго правай руцэ прароцтва пра Ерузалім: каб паставіў ён тараны, каб адчыніў вусны дзеля забойства, каб падняў крык баявы, каб паставіў тараны супраць брам, каб насыпаў вал, каб збудаваў вежы.
І ты, сын чалавечы, праракуй і кажы: гэта кажа Госпад Бог да аманіцян і адносна іх знявагі; і кажы: “Меч, меч быў вынуты з ножан для забівання, завостраны для вынішчэння і блішчыць”.
І калі скажуць табе: “Чаму стогнеш?” — адкажы: “Дзеля весткі, бо прыйшла яна”; і самлее кожнае сэрца, ды ўсе рукі аслабеюць, і ўсякі дух згасне, і калені захістаюцца, як вада; вось, яна прыйшла і спраўджваецца, — кажа Госпад Бог».
І, гэта чуючы, мы баімся, і млее сэрца наша, і займае дух нам дзеля вашага надыходу; бо Госпад, Бог ваш, Ён — Бог у небе высока і на зямлі нізка.