І выгнаў чалавека, і паставіў перад раем Эдэн херубіна з агністым мечам, які верціцца, каб сцерагчы дарогу да дрэва жыцця.
ЕЗЭКІІЛЯ 10:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адышла слава Госпада ад парога святыні, і затрымалася над херубінамі; Біблія (пераклад А.Бокуна) І адыйшла слава ГОСПАДА ад парогу сьвятыні, і затрымалася над херувімамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адышла слава Гасподняя ад парога Дома і стала над херувімамі. |
І выгнаў чалавека, і паставіў перад раем Эдэн херубіна з агністым мечам, які верціцца, каб сцерагчы дарогу да дрэва жыцця.
І, калі яны ішлі і, ідучы, размаўлялі, раптам з’явілася агністая калясніца і агністыя коні і раздзялілі абодвух, і Ілля ў віхуры падняўся на неба.
Вучыся, Ерузалім, каб часам не адступілася душа Мая ад цябе, каб часам Я не перамяніў цябе ў пустыню, зямлю бязлюдную».
Паставіў Я цябе з херубінам ахінутым, апекуном тваім, на святой гары Божай ты знаходзіўся, хадзіў ты між бліскучых камянёў,
і аблямаваныя вокны, і трайныя аздабленні кругом насупраць парога былі пакрытыя дрэвам навокал, і ад зямлі аж да вокнаў — вокны ж маглі зачыняцца — аж да верху брамы;
і вось, слава Бога Ізраэля прыходзіла з усходу, і голас Яго — быццам гук многіх водаў, і зямля свяцілася ад Яго велічы.
І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, ці бачыш, што яны робяць, страшныя агіднасці, якія робіць тут дом Ізраэля, каб Мяне змусіць аддаліцца ад Маёй святыні. І калі лепш прыгледзішся, убачыш агіднасці яшчэ горшыя».
А калі б нават выхавалі дзяцей сваіх, пакіну іх без дзяцей, без людзей: але гора ім самім, калі адыду ад іх!
Раніцай устаў чалавек і адчыніў браму, каб прадоўжыць пачатую дарогу; і вось, наложніца яго ляжыць перад брамаю, раскінуўшы рукі на парозе.