ЕЗЭКІІЛЯ 1:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І над галовамі гэтых істот жывых было штосьці накшталт цвярдыні нябеснай, быццам крышталь ірдзеючы, раскінуты над іх галовамі ўгары. Біблія (пераклад А.Бокуна) Над галовамі гэтых [істотаў] жывых было штосьці, быццам прасьцяг неба, быццам крышталь, які ірдзее, раскінуты над галовамі іхнімі ўгары. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Над галовамі ў жывёлін было падабенства скляпеньня, як выгляд дзівоснага крышталю, расхінутага зьверху над галовамі ў іх. |
і ўбачылі яны Бога Ізраэля, а пад Яго нагамі нешта, падобнае на твор з сапфіравага каменя і падобнае на самое неба, калі яно яснае.
Бо калі чуўся голас над цвярдыняй нябеснай, якая была над іх галовамі, яны спыняліся і крылы мелі апушчаныя.
І над цвярдыняю нябеснаю, якая ўзвышалася над іх галовамі, было штосьці, што мела выгляд каменя сапфіравага, накшталт пасада; і на ім быццам постаць чалавека зверху.
І ўбачыў я, і вось, над цвярдыняй, раскінутай над галовамі херубінаў, было штосьці, быццам сапфір; штосьці, з выгляду падобнае да пасада, з’явілася над імі.
Была гэта тая самая істота жывая, якую я ўбачыў пад Богам Ізраэля над ракою Кэбар, і даведаўся я, што гэта былі херубіны.
і меў славу Божую. Бляск яго быў падобны да бляску каштоўных камянёў, быццам яспіса ці нават крышталю.
І Той, Хто сядзеў, падобны быў з выгляду да каменя з яспіса і сардыса, і вясёлка вакол пасада была падобная з выгляду да смарагдавай.
І перад пасадам ззяла нібы шкляное мора, падобнае на крышталь. І на сярэдзіне пасада і навокал пасада – чатыры жывёліны, поўныя вачэй спераду і ззаду.