Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДРУГІ ЗАКОН 4:43 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Гэта Басор у пустыні, што знаходзіцца на раўніне, для сыноў Рубэна; і Рамот у Галаадзе для сыноў Гада, і Галан у Басане для сыноў Манасы».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

[Гэта] Бэцэр у пустыні на раўніне для [сыноў] Рубэна, Рамот у Гілеадзе для [сыноў] Гада, і Галян у Башане для [сыноў] Манасы.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бэцэр у пустыні, на раўніне ў племі Рувімавым, і Рамот у Галаадзе ў племі Гадавым, і Галан у Васане ў племі Манасііным.

Глядзіце раздзел



ДРУГІ ЗАКОН 4:43
12 Крыжаваныя спасылкі  

Бэнгабэр — у Рамоце Галаадскім меў паселішчы Яіра, сына Манасы, у Галаадзе; ён кіраваў усёй ваколіцай Аргоба, што ў Басане, у шасцідзесяці вялікіх гарадах мураваных, якія мелі медныя засаўкі на брамах;


А сынам Мэрары па родах іх: з пакалення Рубэна, і з пакалення Гада, і з пакалення Забулона па жэрабі далі дванаццаць гарадоў.


І тыя, хто быў з родаў сыноў Кагата, мелі гарады ў сваіх межах з пакалення Эфраіма.


Сынам жа Гэрсона з родаў паловы пакалення Манасы: Галан у Басане з яго ваколіцамі, і Астарот з яго ваколіцамі.


А таксама і з пакалення Гада: Рамот у Галаадзе з яго ваколіцамі і Маханаім з ваколіцамі яго,


каб туды мог уцячы кожны, хто забіў блізкага мімаволі і не быў яму ворагам ні ўчора, ні заўчора, ды каб мог ён уцячы ў адзін з тых гарадоў і жыў там.


Такі вось закон прапанаваў Майсей перад сынамі Ізраэля;


і з другога боку Ярдана, на ўсходнім баку Ерыхона, вызначылі Басор у пустыні на раўніне ад пакалення Рубэна, і Рамот у Галаадзе ад пакалення Гада, і Галан у Басане ад пакалення Манасы.


Таксама сынам Гэрсона з роду Леві далі ад паловы пакалення Манасы горад для ўцёкаў Галан у Басане і Атарот з наваколлямі іх: два гарады.


Ад пакалення Рубэна за Ярданам насупраць Ерыхона горад для ўцёкаў Басор у пустыні, і Ясу,


І ад пакалення Гада — горад для ўцёкаў Рамот у Галаадзе, і Маханаім,