І сказаў Госпад: «За тое, што ўзняліся дочкі сіёнскія ў пыху і ходзяць, выцягваючы шыю і кідаючы вачамі, ступаюць малымі крокамі ды звоняць бразготкамі на нагах,
ДРУГІ ЗАКОН 28:56 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жанчына ў цябе, вельмі чуллівая і далікатная, якая не спрабавала нават пакінуць следу ад нагі на зямлі дзеля надзвычайнай далікатнасці і распешчанасці, цяпер ліхім вокам гляне на мужа, які туліць яе да пляча свайго, на сына і дачку, Біблія (пераклад А.Бокуна) Жанчына ў цябе, вельмі чульлівая і далікатная, што не хацела нагі паставіць на зямлю дзеля далікатнасьці і расьпешчанасьці, будзе глядзець ліхім вокам на мужа ўлоньня свайго, на сына свайго і на дачку сваю Біблія (пераклад В. Сёмухі) Жанчына, якая жыла ў цябе ў песьце і раскошы, якая ніколі нагі сваёй ня ставіла на зямлю з прычыны раскошы і сьпешчанасьці сваёй, будзе зайздросьлівым вокам глядзець на любаснага мужа свайго і на сына свайго і на дачку сваю |
І сказаў Госпад: «За тое, што ўзняліся дочкі сіёнскія ў пыху і ходзяць, выцягваючы шыю і кідаючы вачамі, ступаюць малымі крокамі ды звоняць бразготкамі на нагах,
«Сыдзі ды сядзь у попеле, дзева, дачка Бабілона! Сядзь на зямлі, не на пасадзе, дачка халдэйская! Бо болей не будзеш называцца прывабнай і пяшчотнай.
Рукі жанчын міласэрных варылі дзяцей сваіх, былі яны іх ежай у час загубы дачкі народа майго.
Дык што вы выйшлі пабачыць? Можа, чалавека, у мяккія шаты апранутага? Вось, тыя, што ў мяккія шаты апранаюцца, жывуць у дамах царскіх.
У цябе чалавек чуллівы і вельмі далікатны будзе ненавідзець брата свайго і жонку, якая туліцца да пляча яго, і апошніх дзяцей сваіх, якіх ён захаваў,
каб не даць ніводнаму з іх целы сыноў сваіх, якіх будзе есці, бо ён не будзе ўжо больш нічога мець у аблозе і бядзе, якімі вораг твой прыцісне цябе ва ўсіх брамах тваіх.